У вёсцы, дзе ўсе носяць гарбузовыя маскі, браты спрабуюць зразумець, ці гэта проста традыцыя... ці нешта больш змрочнае. А Грэг тым часам заводзіць сяброўства з жывёламі і спрабуе быць карысным. Ці хаця б вясёлым.
Школа для жывёл, настаўніца з разбітым сэрцам і гарыла, што ўсё псуе. Грэг спявае, Вірт трапляе ў кут, а Беатрыс губляе цярпенне. Але ўсё заканчваецца канцэртам і надзеяй.
Беатрыс застаецца пад дажджом у кампаніі бязмозгага каня, у той час як Вірт і Грэг павінны запытаць кірунак у шматлюднай каланіяльнай карчме пад назвай "Цёмны Ліхтар", дзе раскрываюцца нечаканыя таямніцы пра Невядомае.
Ці насамрэч у велізарным асабняку мільянера Квінсі Эндзікотта жыве прыгожы прывід, ці чайны барон патроху вар'яцее? Грэг і Фрэд Конь прыступаюць да справы! Тым часам Вірт і Беатрыс апынаюцца у пастцы у шафе падчас пошукаў дробных манет.
Мы далучаемся да Вірта і Грэга ў падарожжы на пароме краіны Жабаў, пакуль яны набліжаюцца да Аделаіды з Выгана. Але чаму Беатрыс выглядае такой засмучанай? Сітуацыя становіцца нервовай і для Грэга, калі ён усведамляе, што яго ўласная жаба, магчыма, будзе лепш сабе пачуваць са сваімі таварышамі амфібіямі.
Пасля таго як нечаканая цемра разлучае сяброў, Вірт бярэ ініцыятыву на сябе і сустракае Лорну, маладую жанчыну, якую прымушае займацца хатнімі справамі агідная вядзьмарка з магічным званком. Ці змогуць Вірт і Грэг выратаваць Лорну, а таксама сябе, ад злой вядзьмаркі?
Грэг і Вірт, цалкам заблукаўшы, кладуцца пераначаваць пад дрэвам. Грэгу сніцца сон, у якім ён трапляе на нябёсы і ратуе жыхароў Воблачнага Горада. За гэта фея выконвае яго жаданне, якое, здаецца, заключаецца ў тым, каб выратаваць аслабелага Вірта з Невядомага, коштам жыцця Грэга, які пераходзіць пад уладу Звера.
Серыя расказвае пра жыццё братоў да трапляння ў Невядомае. У ноч на Хэлаўін Вірт хоча перадаць касету з песнямі Сары (дзяўчыне, у якую ён закаханы), але вагаецца, ці варта гэта рабіць. Яго планы руйнуе Грэг, ставячы яго ў няёмкае становішча. Браты ўцякаюць з могілак, дзе сабраліся іншыя падлеткі, і падчас уцёкаў падаюць у раку.
Вірт і Беатрыс знаходзяць Грэга, які памірае ў палоне Звера. Звер прапануе Вірту стаць новым Лесарубам - каб секчы дрэвы у лесе у абмен на захаванне жыцця яго брата, душу якога Звер замкне ў ліхтары. Аднак Вірт здагадваецца, што ў ліхтары насамрэч замкнёная душа Звера, пра што ён кажа Лесарубу. Лесаруб дзьме ў ліхтар, знішчаючы Звера. Вірт перадае Беатрыс нажніцы, якія патрэбныя ёй для ператварэння ў чалавека, забірае Грэга і пакідае Невядомае. Вірт выплывае з ледзяной ракі, выносячы брата і жабяня, і трапляе ў бальніцу, пасля чаго Сара прапануе яму разам паслухаць запісаную ім касету.
Рык, Морці і Самэр трапляюць у бяду, калі час разрываецца пятлёй зваротнай сувязі нявызначанасці, якая падзяляе рэальнасць на больш чым адну аднолькава магчымыя немагчымасці. Тым часам Бэт і Джэры робяць усё магчымае, каб выратаваць аленя, якога збіў іх аўтамабіль.
Рык вучыць Морці вадзіць машыну, пакідаючы Джэры ў папулярным дзіцячым садку, створаным спецыяльна для яго. Сумленне Морці падштурхоўвае яго знайсці забойцу, а не праводзіць дзень у гульнявых аўтаматах прышэльцаў.
Рык, Морці і Самэр натыкаюцца на калектыўны розум па імі Юніці, з якім раней сустракаўся Рык. Самэр ідзе супраць кантролю Юніці над насельніцтвам іншапланетнай планеты.
Зачыненыя ў доме з усё большай колькасцю паразітычных іншапланетных пярэваратняў, здольных змяняць успаміны, няўпэўненыя Рык і Сміты шукаюць спосаб вызначыць, хто з іх сапраўдны.
Калі велізарная галава апускаецца ў атмасферу Зямлі, Рык і Морці павінны выратаваць планету, прыдумаўшы новы хіт. Тым часам Джэры, Бэт і Самэр становяцца часткай новай рэлігіі.
Рык і Морці падарожнічаюць унутры акумулятара аўтамабіля, дзе Морці выяўляе, што Рык стварыў сусвет, які змяшчае разумнае жыццё выключна для вытворчасці энергіі для яго. Тым часам Самэр мусіць змірыцца з тым, што яе закрыла у машыне празмерна руплівая сістэма бяспекі Рыка.
Самер просіць Рыка перанесці сваю свядомасць у падлетка, каб абараніць яе ад вампіраў у школе. Бэт і Джэры ідуць на "пазапланетную" сямейную кансультацыю.
У гэтым спецыяльным прыквеле Саманта «Атам Іў» Уілкінс выяўляе свае звышздольнасці ў дзяцінстве і павінна справіцца са сваім сапраўдным паходжаннем, з сям'і, якую яна ніколі не ведала.