Кап'ё і Клыка прыбіла на розныя часткі ўзбярэжжа, і яны не могуць знайсці адзін аднаго. Кап'ё падбірае мясцовае племя, падобнае да піктаў і добра з ім абыходзіцца. Клык тым часам сустракае іншага тыраназаўра, з часам яны становяцца сябрамі і разам пачынаюць паляванне на арсінайтэрыя.
У Клыка пачынаецца дэпрэсія, ён спіць і адмаўляецца есці. Героі хаваюцца ад дажджу у пячоры, дзе Кап'ё знаходзіць наскальныя малюнкі і захапляецца імі, бо ніколі раней не бачыў мастацтва.
Кап'ё, Клык і племя Міры спрабуюць уцячы з вёскі, але трапляюць у засаду, сутыкаючыся з арміяй лютых воінаў. Героям не застаецца нічога іншага, акрамя як уступіць з імі у бой. Міры і яе племю ўдаецца збегчы у лес.
Лондан, 1890 год. Лорд Дарлінгтан разам з астатнімі навукоўцамі смяецца з сцвярджэння маладога калегі Чарльза, што чалавек, нягледзячы на ўсе навуковыя і культурныя дасягненні, па сваёй сутнасці не так далёка адышоў ад свайго дзікага продка. Але ноч жахаў раскрые сапраўдную прыроду паходжання чалавека.
Кап'ё, Клык і Міра плывуць на скрадзеным дракары, але іх даганяюць правадыр і яго сын, спадзеючыся адпомсціць за знішчаных жыхароў вёскі.
Відар (старажытнаскандынаўскі Víðarr) - у скандынаўскай міфалогіі бог помсты і маўчання, сын Одзіна і волатшы Грыд.
Правадыр вікінгаў трапляе у Пекла, дзе сустракае дэмана, які надае яго душы пякельную сілу, каб той змог зноў адпомсціць героям. Тым часам Кап'ю і Міры ўдаецца завабіць Клыка разам з яе яйкамі на карабель.
Правадыр вікінгаў, які стаў вогненным дэманам, выбіраецца на паверхню і рыхтуецца перасекчы мора, каб дабрацца да герояў і адпомсціць. Кап'ё і Клык удзельнічаюць у заваявальных паходах на розныя чалавечыя цывілізацыі. Разам з імі змагаецца і велічэзны чарнаскуры раб - Камаў, чыё дзіця трымае у палоне царыца.
Камаў паходзіць з мірнага афрыканскага племені гігантаў. Яны займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, пакуль на іх не напалі егіпцяне. Толькі Камаў супраціўляўся і таму царыца ўзяла у палон яго дачку, прымушаючы яго выконваць усе загады.
Кап'ё ўспамінае як на яго роднае племя напала зграя сміладонаў, якія забілі яго бацьку. Галоўныя героі дабіраюцца да роднай зямлі Міры, і яна ўспамінае, як на гэтым беразе вікінгі забілі яе каханага, паранілі сякерай яе сяброўку, а саму яе забралі у рабства.
Дзіпер і Мэйбл даведваюцца аб тым, што на дне мясцовага возера жыве марская пачвара, і запрашаюць Суса адвезці іх на лодцы, каб даведацца, ці сапраўды пачвара існуе.
Калі хтосьці сапсуе васковую фігуру, зробленую Мэйбл, яна і Дзіпер адпраўляюцца на пошукі вінаватага. Тым часам, дзядзька Стэн сумуе па сваім васковым двайніку.
Дзіпер і Мэйбл знаёмяцца з інтрыгуючым новым суседам: псіхапатычным дзіцем-аферыстам Маленькім Гідэонам. Калі Гідэон пачынае захапляцца Мэйбл і спрабуе заваяваць яе, Дзіпер спрабуе спыніць яго.
Дзіпер спрабуе стаць больш мужным, шукаючы дапамогі у групы мінатаўраў у лесе. Тым часам Мэйбл спрабуе навучыць дзядзьку Стэна, як быць прывабным для жанчын, асабліва для афіцыянткі ў мясцовым кафэ, Лянотнай Сьюзан.
Стэн арганізуе вялікую вечарыну, каб рэкламаваць Халупу Таямніц. Дзіпер выкарыстоўвае дзіўны ксеракс, каб стварыць копіі сябе і ўразіць Вэндзі. Мэйбл змагаецца за тытул Каралевы Вечарыны, з дапамогай сваіх двух сяброў.
Дзіпер пазбаўляецца магчымасці ўразіць Вэндзі на кірмашы, што вымушае яго выкарыстоўваць машыну часу, каб вярнуцца назад і выправіць гэта. Мэйбл у захапленні, калі яна выйграе парсючка на кірмашы.