|
Description
|
## Primal - свет яшчэ не ведае слоў, але ўжо ведае боль
Ён - неандэрталец, што страціў усё. Яна - дыназаўр, што засталася адна. Іх свет - месца дзе няма літасці, а выжыванне - адзінае правіла.
Іх звязвае трагічная страта, але менавіта яна становіцца пачаткам незвычайнага саюзу. Разам яны праходзяць праз пекла дагістарычнага свету, дзе на кожным кроку - драпежнікі, монстры, варожыя плямёны і нават цывілізацыі, што ўзнікаюць з цемры будучыні. І ўсё гэта - без слоў, толькі праз позіркі, крыкі, бойкі і цішыню, якая часам гучыць мацней за мову.
Гэта гісторыя пра сяброўства, якое не патрабуе тлумачэнняў, пра лютасць, што хавае пяшчоту, і пра тое, што нават у самым першабытным свеце можна знайсці сэнс - калі ты не адзін.
|