UUID d15c51c5
Slug Name common-side-effects-d15c51c5
Name Частыя пабочныя эфекты
New False
Active True
Description ## Common Side Effects - гісторыя пра грыб, што можа выратаваць свет. І пра людзей, што могуць яго знішчыць Маршал і Фрэнсіс былі проста знаёмымі са школы. Ён - ціхі хлопец, што вывучае грыбы і хаваецца ад людзей. Яна - памочніца ў вялікай фармкампаніі, што спрабуе даглядаць маці і не страціць сябе. Але ўсё змяняецца, калі Маршал знаходзіць нешта дзіўнае: грыб, які лечыць амаль усё. Спачатку гэта здаецца цудам. Потым - праблемай. Бо калі нешта можа вылечыць усё, гэта значыць, што нехта страціць мільярды. І вось ужо за імі сочаць, іх пераследуюць, ім не давяраюць нават тыя, хто называе сябе сябрамі. Па дарозе яны сустракаюць агентаў, што бачаць змову ва ўсім, людзей, што гатовыя на ўсё дзеля кантролю, і істот, пра якіх лепш не гаварыць уголас. І ўсё гэта - на фоне грыбоў, што растуць там, дзе іх не павінна быць. Гэта гісторыя пра давер, страх, выбар і тое, што нават самыя добрыя намеры могуць прывесці да катастрофы. І пра тое, што калі ты ўжо ўцёк — вярнуцца будзе значна цяжэй.
Poster Частыя пабочныя эфекты
IMDB
Created 2025-02-21T00:00:00
Updated 2025-04-04T00:00:00