UUID e2ac010e
Slug Name scavengers-reign-e2ac010e
Name Царства Падлаедаў
New True
Active False
Description ## Scavengers Reign - калі чужы свет не проста варожы, а разумны Пасля катастрофы ў космасе частка экіпажа грузавога карабля Demeter 227 вымушана прызямляецца на планету Веста - дзіўную, прыгожую і смяротна небяспечную. Але гэта не проста чужая зямля. Гэта жывы арганізм, дзе расліны, жывёлы і нават паветра маюць свае правілы, свае цыклы і сваю волю. Азі і яе робат Леві спрабуюць выжыць і зразумець, што адбываецца, пакуль Леві пачынае змяняцца - не толькі механічна, але і псіхалагічна. Сэм і Урсула прабіраюцца праз дзікія ландшафты, дзе кожны крок можа стаць апошнім, а Камен - ізаляваны і зламаны - знаходзіць сабе спадарожніка, які чытае думкі і корміцца яго страхамі. На Весце мяжа паміж жывым і нежывым, натуральным і штучным, чалавекам і істотай паступова знікаюць. І чым даўжэй героі застаюцца тут, тым больш яны становяцца часткай гэтага свету - ці наадварот, свет становіцца часткай іх. Гэта гісторыя пра выжыванне, трансфармацыю і тое, што адбываецца, калі чалавек трапляе ў экасістэму, якая не прызнае яго цэнтрам. Тут няма злодзеяў і герояў - толькі жыццё, якое працягваецца, нягледзячы ні на што.
Poster Царства Падлаедаў
IMDB
Created 2025-04-17T00:00:00
Updated 2025-04-17T00:00:00