Пасля чарговага сямейнага канфлікту Рык вырашае пакараць Морці і Самэр за тое, што яны не вярнулі яго зарадку. У сваім стылі ён заганяе іх у Матрыцу - штучную рэальнасць, дзе час ідзе інакш. Там яны праводзяць 17 гадоў, не ведаючы, што ўсё гэта - толькі сімуляцыя. Самэр становіцца ўплывовай тэхналідаркай, якая стварае прыладу, што робіць зарадкі непатрэбнымі. Морці праходзіць праз турму, пажарную службу і псіхалагічныя траўмы. Усё гэта - толькі каб у рэшце рэшт вярнуцца ў гараж Рыка, дзе той спакойна спіць, пакуль унукі старэюць у віртуальнай турме.
Усё пачынаецца з таго, што касмічная версія Бэт самастойна выконвае заданне па ліквідацыі каралевы Громфламітаў, бо паўстанцы цягнуць з рашэннем. Але калі яна прабіваецца да каралевы, тая ўжо мёртвая - з куляй у галаве. У разгубленасці Бэт выклікае Рыка, які, на яе здзіўленне, адразу згаджаецца ёй дапамагчы.
Рык і Морці трапляюць у дзіўнае месца, дзе яны знаходзяць рэшткі старой Цытадэлі. Там яны сустракаюць аднаго вельмі буркатага Рыка, які жыве сярод свіней і кукурузы, і, здаецца, не вельмі рады гасцям. Але ўсё хутка ідзе па спіралі: з’яўляюцца іншыя Рыкі, пачынаецца мітусня з клонамі Морці, нейкія мутныя справы з кланаваннем, і ўсё гэта ператвараецца ў сапраўдны хаос. З’яўляюцца новыя варыянты Морці, старыя крыўды, дзіўныя адкрыцці і, канешне, шмат годных выбухаў.
Джэры вырашае аднавіць сямейныя традыцыі і святкаваць Вялікдзень... але, як заўсёды, усё ідзе не па плане. Замест фарбавання яек - дзіўныя істоты, старажытныя сакрэты і касмічныя хрысціяне з вельмі канкрэтнымі поглядамі на мараль. Рык, Морці і Бэт спрабуюць вырашыць сітуацыю, але чым далей - тым больш усё нагадвае вар’яцкі варыянт «Кода да Вінчы» з трусамі і ферамонамі.
Рык і Морці знаходзяць карабель з іншапланецянамі ў крыясне і вырашаюць... ну, скажам так, не зусім этычна скарыстацца сітуацыяй. Але ўсё ідзе бокам: выбух, пераапрананне, падмена асобаў - і вось ужо Рык жыве як багаты сын у чужой сям’і, а Морці - як прыгнечаны рабочы ў падзямеллі.
Бэт і Касмічная Бэт ператвараюцца ў дзяцей і пачынаюць хаатычную вандроўку па ўспамінах. У той час Рык вядзе сям’ю ў тэматычны парк, дзе ўсё занадта рэалістычнае.
Рык і Морці пішуць сцэнар для свайго любімага фільма. Але калі сюжэт пачынае пісаць іх, усё ператвараецца ў мета-сусвет з выбухамі і крытыкай кінаіндустрыі.
Джэры знаходзіць сябра, які такі ж беспрацоўны і згублены, як і ён. Разам яны спрабуюць знайсці сэнс у жыцці або хаця б працу. І так, гэта адсылка да "Зямлі качэўнікаў".
Морці сустракае старога знаёмага, які называе яго «татачкай». Самэр і Рык ідуць у дарагі рэстаран, дзе ўсё ідзе не па плане. І так, Морці Джуніар вяртаецца.
Рык трапляе ў сітуацыю, дзе трэба выбіраць: помста, сям’я ці нешта большае. Морці спрабуе яго спыніць, але ўсё залежыць ад аднаго рашэння. І так, будзе горача.
Апакаліпсіс літаральна пачынаецца на могілках у гэтай з'едлівай зомбі-сатыры. Яна пачынаецца з дзёрзкага сэксу на могілках і перарастае у нашэсце хадзячых мерцвякоў паўсюль - ад цэнтра Лос-Анджэлеса да Ватыкана.
Глыбока у гарах Афганістана атрад спецназа выконвае небяспечную працу па вызваленні закладніка, якога ўтрымліваюць тэрарысты. Але зло, з якім яны сутыкаюцца, калі адважваюцца зайсці глыбока пад зямлю, значна больш старажытнае і жахлівае.
Калі старонкі сакрэтнага дзённіка Дзіпера прыводзяць яго і групу да схаванага бункера аўтара, яны апынаюцца тварам да твару з таямнічай асобай з гісторыі Гравіці Фолз.
Пасля таго, як Пасіфіка занадта шмат разоў яе прыніжала, Мэйбл кідае ёй выклік у міні-гольф, які выходзіць з-пад кантролю, калі некаторыя мясцовыя жыхары прапануюць сваю дапамогу.
Калі Дзіпер амаль разблакаваў ноўтбук аўтара, да яго прыходзіць дэман Біл, які жадае скласці ўгоду. Мэйбл вырашае паставіць рок-оперу з лялек-шкарпэтак, каб уразіць мясцовага лялечніка, але яе шоу ідзе наперакасяк
Стэн расказвае серыю з трох жудасных гісторый кліенту у Халупе Таямніц. У гэтых гісторыях Стэна праклінае Вядзьмарка, Уэдлз выпадкова з'ядае міску жэле для паляпшэння мазгавой дзейнасці і будуе машыну, якая дазваляе яму размаўляць, а Мэйбл сутыкаецца са сваім страхам перад пластылінавым анімацыйным фільмам.
Уз'яднанне братоў Пайнс - Стэнфарда і Стэнлі. Стэн нарэшце павінен раскрыць сакрэты свайго мінулага і сваёй загадкавай партальнай прылады Дзіперу і Мэйбл.
Дзіпер знаходзіць нечаканага сябра, які далучаецца да яго ў новым хобі - настольнай гульні для батанаў пад назвай "Падзямеллі, падзямеллі і яшчэ раз падзямеллі".
Дзіпер і Мэйбл аб'ядноўваюцца з тымі хто выжыў, каб прыдумаць план перамогі над Білам. Сям'я Пайнс прыносіць самую вялікую ахвяру і дасягае сваёй мэты пасля сутыкнення з Білам.
Пім і Чарлі ідуць на працу, але замест звычайнага дня іх чакае... Гвімблі — калісьці знакаміты геймінг-маскот, які цяпер жыве на вуліцы і танчыць за данаты. Алан палівае яго з шланга, Пім спрабуе дапамагчы, а Чарлі застаецца ў офісе — дзе яго чакае мужык, якому трэба ўсміхнуцца, інакш будзе балюча. Пакуль Пім і Алан спрабуюць вярнуць Гвімблі ў гульнявую індустрыю, сутыкаючыся з цынічным CEO, новым маскотам Трогларам і старымі ворагамі, Чарлі перажывае асабісты пекла з псіхапатам, які патрабуе ўсмешкі. Вяртаецца Містэр Бос, які не ў лепшай форме.
Пім і Чарлі атрымліваюць, мабыць, самы адказны заказ у жыцці: зрабіць шчаслівым Прэзідэнта ЗША. Але калі кліент - эгацэнтрычны, крыўдлівы і крыху вар’ят, нават усмешка можа стаць палітычнай праблемай. І так, жаба вяртаецца.
Алан ідзе па сашчэпкі. Але гэта не проста шпацыр - гэта эпічнае падарожжа праз крадзяжы, верталёты, піратаў і марскіх монстраў. І ўсё дзеля аднаго офіснага задання. А яшчэ — дух Плілфарда, які ўсё тлумачыць.
Бос жэніцца. Нявеста - не з гэтага свету. Глеп садзіць чорныя ружы, Пім і Чарлі спрабуюць выратаваць кампанію, а Джомба знікае з грашыма. І калі ты думаў, што гэта проста вяселле - не, гэта пачатак апакаліпсісу.
Браткі, яйка, гамункул, праца на будоўлі, прабачэнні праз бойку і стварэнне жыцця з нічога. Гэта гісторыя пра двух братоў, што не могуць дамовіцца, пакуль яйка не скажа: “Прывітанне, татачкі!”
Пім хоча паглядзець на НЛА. Чарлі - не хоча. Біл - верыць у дабрыню іншапланецян. Але калі іх выкрадаюць, пачынаецца касмічная вечарынка, тэст на “крутасць” і выпадковае знішчэнне планеты. Ці не выпадковае?
Чароўны Чырвоны Каштоўны Камень (ці Тайлер звольнены)
Тайлер звольнены. Пім і Бос едуць у Спамтопію па чароўны камень, дзе нельга глядзець у вочы. Чарлі і Алан спрачаюцца пра мінулае, Глеп фарбуецца, а Джэйсан... ну, скажам так, ён больш не крычыць.
Пасля таго, як Пім з’ядае старажытны артэфакт, ён таямніча становіцца ярка-зялёным, што турбуе яго сяброў і супернікаў. Спачатку ўсе у жаху, але ў рэшце рэшт яны вучацца прымаць і любіць "Новага Зялёнага Піма".
Пасля таго як знакамітасць Спадар Жаба трапляе ў вялікія непрыемнасці, Пім і Чарлі атрымліваюць заданне дапамагчы жабе зноў наладзіць сваё жыццё. Тым часам Глэп трапляе ў вар'яцкую прыгоду, якая прымушае крытыкаў ім захапляцца.